сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Два камяні"


Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто нi ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то i падсілкуецца тpoxi. Людзі з усяе акругі ведалі той камень i шанавалі яго.

Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў. Паехаў ён у горад, купіў там верхні жарнавы камень i вязе яго на валах дахаты. Убачыў жарнавік свайго таварыша пры дарозе i заганарыўся.

— Вось бачыш, які я пан! Мяне на валах возяць, а ты нікому не патрэбен. Валяешся тут, як ламачына. Прэч з дарогі, бо расцісну, як порхаўку!

Тут на валоў напалі авады ды сляпні. Закруцілі валы хвастамі ды як скокнулі ўбок... Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, i ганарысты жарнавік паляцеў далоў. Ды так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго нешта трэснула.

Ляжыць жарнавік i траха са злосці не лопаецца, што давялося апынуцца побач з такім брыдкiм каменем.

Тым часам млынар пачаў прыглядацца да прыдарожнага каменя. «Ці не зрабіць мне з яго споднік для жорнаў?» — думае.

Паклікаў ён майстра. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.

Прывёз млынар абодва каменi і зpaбiў з ix жорны: камень, што валяўся пры дарозе, палажыў пад спод, а куплены — наверх.

Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. А верхні камень аж скрыгоча ад злосці, фанабэрыцца перад таварышам:

— Куды табе да мяне! Я калі захачу, дык задушу цябе! Не ты, а я мялю муку!

Пры гэтым ён так закруціўся, так зашумеў, што аж распаўся на кавалкі.

Пабедаваў млынар ды выкінуў тыя кавалкі ў гразь як непатрэбныя.

Kyпiў млынар новы жарнавік, доўга малоў iм, але i той зламаўся.

А сподні камень трапіўся такі моцны ды ўдалы, што i да гэтага часу меле.



Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100