сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Сляпы, глухі і бязногі"


Жылі ў адной вёсцы сляпы, глухі i бязногі.

Пачалася ў тым кpai вайна. Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца.

Сляпы чуе, што статак рыкае на вуліцы, калёсы грукацяць на грэблі, людзі крычаць ды некуды бягуць, але нічога не бачыць, што робіцца.

Глухі сядзіць на загуменні ў халадку пад ліпаю i пляце лапці. Ён бачыць, што за вёскаю падняўся пыл ад калёс, людзі кудысьці спяшаюцца, але нічога не ведае, што робіцца.

Бязногі ўсё бачыць i чуе, ды сам зрушыцца з месца не можа: сядзціь на прызбе, мух адганяе.

Тым часам уварваліся у вёску вoрагi. Ператрэслі ўсё, забралі хлеб i што з дабра засталося, падпалілі хаты ды пайшлі далей.

Гарыць вёска, як сухая салома, i няма каму яе ратаваць.

Сляпы куды нi сунецца, усё на агонь натыкаецца. Пачаў ён крычаць, на дапамогу клікаць. Пачуў яго бязногі Але i самому яму няма ратунку ад агню.

Скаціўся бязногі з прызбы ды папоўз на руках на загуменне. Убачыў там глухога. Пачаў яму тлумачыць, што трэба сляпога ратаваць. Ды глухі не разумее, што бязногі ад яго хоча. Узлез тады бязногі глухому на плечы i паказвае, куды яму icці. Дайшлі яны гэтак да сляпога. Узяў глухі сляпога за руку i вывеў з агню.

Згарэла вёска ўшчэнт: нi кала нi двара не засталося.

Пачалі сляпы, глухі i бязногі раіцца, як iм далей жыць. I парашылі больш не пакідаць адзін аднаго ў бядзе, а рабіць усё згодна, як адзін чалавек.

Пайшоў глухі на загуменне, знайшоў там старую каламажку. Сеў бязногі ў каламажку, а сляпы i глухі ўзяліся за аглоблі.

Сляпы i глухі вязуць каламажку, а бязногі сядзціь i кipye. I едуць яны як мае быць: дзе яма, там пакажа глухі, дзе выюць галодныя ваўкі, там перасцеражэ сляпы, бо слых у сляпога самы чуткі, а дзе трэба ў сустрэчнага запытацца дарогi, там паможа бязногі.


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100