сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Недалікатны сын"


Жыў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не называў.

— Кузьма, — крычыць сын на бацьку, — ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!

Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.

Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.

— Дурань, — кажуць, — як гэта можна, каб бацьку не паважаць!

А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.

Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы да выбоіны.

Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе:

— Кузьма, вунь яма — падтрымай воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, а то кола за корч зачэпіцца!

Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго:

— Маладзец, Кузьма! Добра стараешся.

Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сынавага воза.

У адным месцы сынаў воз трапіў у высокую выбоіну і перакуліўся… Сын шлёпнуўся носам у гразь.

Устаў ён і лае бацьку:

— Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!

Паднялі воз і паехалі далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку.

Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Воз перакуліўся і падмяў яго пад сябе.

— Кузьма! — крычыць сын з пад сена. — Падымі воз!

Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны», — думае бацька.


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100