сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Шаптуха"


Жыла ў адным сяльцы старэнькая бабка. Сяльцо было маленькае, хат з дзесяць. І на самым канцы яго стаяла бабчына хатка. Была яна такая ж старэнькая, як і сама бабка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Вось і стаіць яна, бо не ведае, у які бок паваліцца. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Калі ёсць што, то з’есць, а няма — і так абыдзецца.

Ехаў аднаго разу праз тое сяльцо пан. Убачыў ён знаёмую бабку ды і задзівіўся.

Хіба ж ты яшчэ жыва? — пытаецца.

— Жыва, паночку. Не ідзе смерць па мяне…

— А колькі ж табе гадоў?

— Ды я сваім гадам і ліку не ведаю…

— А як жа ты жывеш?

— Якое маё жыццё! Як так жыць, то лепей гніць: рабіць не магу, а дзеці і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Адна я цяпер, як тая былінка ў полі. Няма каму і вады падаць. Ці не памог бы ты, паночку, чым-небудзь старому чалавеку?

Пан быў скупы. Не было яшчэ таго, каб ён каму памог у бядзе. Падумаў ён і кажа:

— Чаму ж ты, старая, не шэпчаш ці не варожыш?

— Не ўмею, панок.

— Дык я цябе навучу.

— А навучы, голубе, навучы, каб і я недарэмна свет займала.

Нахіліўся пан да бабчынага вуха ды кажа:

— Як паклічуць цябе да хворага, ты пахукай на яго тройчы і шапчы: «Сіголаў жыў, сіголаў не». Пашапчы гэтак трохі, дай яму выпіць вады з бутэлечкі — ён і ачуняе. А не ачуняе, то сіголаў яго бяры.

Падзякавала бабка пану і пачала шаптаць, як ён яе навучыў.

Пайшла чутка па аколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Ды не толькі лечыць, але і ўсё ўгадвае.


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100