сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Надакучлiвыя госцi"


Жылі два браты. Гаспадарку мелі невялікую, ды сяк-так кідаліся.

Прыехалі да іх аднойчы госці: два гультаі-гулякi, аднаго поля ягады. Прынялі браты гасцей як трэба: пачаставалі, чым мелі, павесяліліся як умелі.

Тым часам мінае дзень, мінае другі, тыдзень мінае, а госці і не думаюць дамоў выбірацца: п’юць, гуляюць ды яшчэ і гаспадароў ад работы адрываюць.

Надакучылі госці братам. Пачалі яны думаць, як ад іх збавіцца.

Думалі, думалі, нарэшце дадумаліся. Пайшлі малаціць, а там слова за слова давай сварыцца, каб госці чулі.

Меншы брат крычыць на большага:

— Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Будзем дзяліцца!

— Давай! — крычыць і большы брат. — Дзяліцца дык дзяліцца!

Вярнуліся ў хату і пачалі дзяліцца. Падзялілі ўсю гаспадарку. Дайшло да гасцей.

— Давай і гасцей дзяліць! — кажа меншы брат. — Я вазьму аднаго госця на сваю палавіну хаты, а ты другога — на сваю.

— Добра, — згадзіўся большы брат. — Дзяліцца дык дзяліцца!

Падзялілі і гасцей.

Прыйшла пара абедаць.

Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі кілбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды і то нішчымнай.

Селі есці.

Меншы брат кажа свайму госцю:

Няма ў мяне, дарагі госць, чым цябе частаваць: бачыш, брат усю скаромніну пры дзяльбе забраў. Вазьмі ў яго хоць скрутак кілбасы.

Госць быў ласы на чужыя кілбасы. Але толькі працягнуў ён руку па кілбасу, як большы брат — трах! — яго лыжкай па лбе.

Тут меншы брат схапіў апалонік.

— Як! — закрычаў ён на большага брата. — Дык ты майго дарагога госця будзеш біць лыжкай?! Калі ж так, то я твайго апалонікам трэсну!

Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100