сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Замыкай"


Вёз чалавек у горад дровы прадаваць. Даганяе яго пан у брычцы.

— Гэй, мужык! — крычыць пан. — Прэч з дарогі!

Мужык пакінуў воз, сышоў з дарогі і кажа:

— Едзь, пане, хоць да д’ябла!

Пан падумаў, што мужык дурны, не зразумеў яго.

— Прэч з канём! — растлумачыў ён мужыку.

Мужык выпраг каня, звёў убок, а воз пакінуў на дарозе. Узлаваўся пан на мужыка:

— Прэч з возам, пся крэў!

— То так бы ты адразу і казаў! — усміхнуўся мужык.

Запрог ён каня і з’ехаў з дарогі.

Прыехаў пан у горад, пераначаваў, а назаўтра пайшоў на рынак шукаць аўса. Ходзіць па рынку ды распытваецца, хто прадае авёс. Падышоў і да таго чалавека, якога ўчора дагнаў на дарозе. Людзей на рынку многа, і пан яго не пазнаў.

— Ці не чуваць тут аўса? — пытаецца пан у мужыка.

— Аўса? — перапытаў мужык.

— Але, аўса.

Пачакай, пане, — кажа мужык, — зараз даведаемся.

Узлез ён на воз і ветрыць носам. Панюхаў, панюхаў і адказвае:

— Не, пане, не чуваць…

Бачыць пан — жартуе з яго мужык.

— Ці не ўчарашні ты? — пытаецца пан.

Бадай цябе, пане, качкі стапталі! — адказвае мужык. — Мне ўжо гадоў за сорак мінула, а ты кажаш — учарашні!

Пан злуецца:

— Чый ты, мужык?

— Мар’янін.

— А хто Мар’яна?


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100