сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Як мужык царскага генерала правучыў"


Капаў мужык склеп i выкапаў кавалак золата. Ачысціў яго ад пяску i думае: «Што ж мне з ім рабщь? Занесці пану, дык пан адбярэ i нічога за яго не дасць. Занесці карчмару, дык той ашукае: скажа, што гэта не золата. Пакінуць дома — могуць зладзеі ўкрасці... Не, панясу лепш самому цару. Што ён дасць, тое i вазьму».

Апрануў мужык новую світку, абуў новыя лапці i панёс цару золата.

Можа, тыдзень iшоў, можа, два — прыходзіць нарэшце ў царскую сталіцу. Падышоў да царскага палаца.

— Куды, дзядзька, ідзеш? — спытаў яго вартавы салдат.

— Да цара, служывенькі.

— Чаго?

— Ды вось нясу яму кавалак золата. Салдат прапусціў мужыка за браму.

Падышоў ён да царскіх пакояў. А там на варце сам царскі генерал стаіць.

— Куды, мужык, лезеш? — грозна закрычаў генерал на мужыка.

— Да цара, — кажа мужык.

— Чаго?

— Дык вось, капаў я склеп на агародзе i выкапаў кавалак золата. Дык нясу цару — можа, ён што дасць за яго.

— Пакажы, — кажа генерал, — золата. Паказаў яму мужык золата. Паглядзеў генерал: праўда, што золата.

Падумаў генерал, паскуб сябе за вусы i кажа:

— Калі дасі мне палавіну таго, што табе цар за золата дасць, дык пушчу, а не — дык ідзі назад.

— Добра, панок, дам! — кажа мужык.

Генерал далажыў цару. Цар выйшау, забраў золата i пытаецца ў мужыка:

— Што ж табе, мужычок, даць за яго?

— Анічога, царочак-паночак. Калі ёсць чым пачаставаць, то пачастуй: бо я з вялікай дарогі, дужа есці захацеў.


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100