сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Страшны залом"


Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што нi вядзьмар — то найпершы чмут. Вядзьмар i шэпча, i заломы вырывае, i ўсялякім чарадзействам займаецца. Людзі баялся ix, дагаджалі, як ліхой скуле.

Дык вось, быў у адным сяле такі вядзьмар. Яго ведалі не толькі ва ўсёй аколіцы, a i ў цэлай акрузе. Ніхто не асмельваўся сказаць яму што насуперак, каб не зpaбiў чаго ліхога.

Але быў у тым сяле адзін смелы чалавек. Звалі яго Тодарам. Многа ён па свеце хадзіў, шмат дзе быў, шмат чаго бачыў.

— Чмуціць ён, ваш вядзьмар, — кажа Тодар суседзям. — Нічога ён не знае i не ведае.

— Што ты гаворыш! — не вераць суседзі. — Глядзі, каб не наслаў ён на цябе бяды...

— Ну, то caмi ўбачыце, праўду я кажу ці не.

Пайшоў Тодар у сваё жыта i заламаў там залом. Праз колькі дзён прыходзіць да ведзьмара.

— Так i так, — кажа, — нейкі ліхадзей заламаў у маім жыце залом. Баюся, каб што благое мне не сталася. Схадзі вырві. Ты ж з гэтаю нячыстаю сілаю знаешся. Я табе заплачу што захочаш.

Пачуўшы пра плату, вядзьмар ахвотна згадзіуся. Пайшлі на поле. Вядзьмар паглядзеў на залом здалёк i кажа:

— Вельмі ж страшны залом. Так да яго падступацца я i сам баюся.

Скінуў ён сарочку, каб большага туману напусціць на Тодара, i ракам папоўз да залома.

Паўзе вядзьмар i ўсё крэхча, што страшны залом нехта заламаў: відаць, на гаспадарову смерць. Давядзецца даражэй узяць з Тодара за такі залом.

Падышлі сюды i Тодаравы суседзі падзівіцца, як вядзьмар будзе страшны залом вырываць.

Тут Тодар, доўга не думаючы, уссеў на ведзьмара верхам, дастаў з-пад крыса дручок ды давай дубасіць ашуканца:

Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100