сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Палешукі і палевікі"


Было ў бацькі дванаццаць сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы.

Жылі яны на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі там сваю гаспадарку, палявалі на дзікix звяроў i птушак. Стары бацька, ciвы, як голуб, сядзеў сабе у кажушку i ўлетку ды толькі камандаваў. I былі ў сям’і лад ды згода.

Пажаніліся сыны, пайшлі ў ix свае дзеці. Вялікая вырасла сям’я. Ды ўсе слухалі старога бацьку, i кожны paбiў сваю работу.

Але вось па некаторым часе памёр бацька. I пачаліся ў сям’і нелады. Жонкі братоў сварацца, адна адну заядаюць — рады няма. Такая пайшла між iмi калатня, што i мужыкі нічога зрабіць не могуць. Крычаць жонкі, хочуць дзяліцца.

«Ну штo ж, — думаюць браты, — трэба дзяліцца».

Пачалі дзяліцца. Ды справа гэтая не такая i лёгкая, як iм здавалася. Сяк-так з крыкам ды зыкам падзялілі дабро i жывёлу. А як дайшло да зямлі, дык тут чуць адзін аднаго не пазабівалі: ніяк не могуць падзяліць сваю палянку, каб нікому крыўды не было. Перасварыліся браты i сталі адзін аднаму ворагамі.

Толькі два малодшыя браты жылі між сабою ў вялікай згодзе: куды адзін, туды i другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі за зямлю, пакінулі бацькаву хату ды падаліся ў свет шукаць іншага прытулку.

Зрабілі браты з двух дубоў вялікія caні, запрэглі ў ix шэсць пар валоў, наклалі дабра, пасадзілі жонак з дзецьмі ды паехалі на санях па пяску. А каровы і дробная жывёла ззаду за iмi пайшлі.

Працягнулі тpoxi валы дубовыя caні па пяску ды сталі як укопаныя. Калёс тыя браты не мелі i нічога пра ix не ведалі бо нікуды яны з свайго лесу не толькі ўлетку, але i зімою не ездзілі.

Пачалі браты адпілоўваць круглыя калодкі ды падкладваць пад палазы. Коцяцца калодкі, i caні паўзуць уперад.

Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, вось ён i кажа большаму:

— Давай зробім так, каб калодкі caмi круціліся пад палазамі.

Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100