сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Дурная пані і "разумны" пан"


Быў адзін мужык. Да ўсяго спрыцён. Што нi надумаецца — тое i зробіць. I ўсё яму гладка ўдавалася.

Захацелася яму з паноў пажартаваць. Пайшоў ён на панскі двор. Бачыць: ходзіць па двары белая свіння з парасятамі. Мужык зняў шапку, пачаў кланяцца свiнні.

Убачыла гэта пані з балкона.

— Чаго ты, мужык, кланяешся маёй Белцы? — пытаецца.

Мужык пачухаў патыліцу ды кажа заклапочана:

— Бачыш, панечка, справа якая: ваша Белка даводзіцца маёй Рабцы роднай цёткай. Рабка выходзіць замуж, дык прыслала мяне запрасіць цётку на вяселле. А цётка нешта ўсё гнецца, не хоча ісці. Вось я ёй i кланяюся...

— А я i не ведала, што ў маёй Белцы ёсць пляменніца! — здзівілася пані.

— Ёсць, ёсць! — кажа мужык. — Яна такая ж добрая, ціхая ды рахманая, як i яе цётка.

— Дык як жа ты яе — павядзеш ці павязеш? — пытаецца пані.

— Павяду, панечка: няма ў мяне на чым везці.

— А парасяты як — дома застануцца?

— Не, панечка. Рабка запрашала цётку з дзеткамі...

— Дык жа яны малыя: ці дойдуць?

— Так, так, панечка, — кажа мужык, — могуць i не дайсці: дарога няблізкая.

— Дык я загадаю, каб запрэглі каня.

— Ці скора ж чакаць Белку з дзеткамі з вяселля? — пытаецца пані.

— А так пасля дожджыку ў чацвер, — адказаў мужык.

Сеў ён на воз i паехаў дахаты.

Вярнуўся пан з палявання. Пані яму i pacказала, што ix Белка паехала на вяселле да пляменніцы i вернецца пасля дожджыку ў чацвер.

— Ах, — кажа пан, — якая ж ты дурная! Падмануў цябе мужык: прападзе i свіння з парасятамі, i фурманка. Ну, ды мяне ён не абдурыць!


Белорусские сказки | Далее
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100