сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Кулак і парабак"


Жыў-быў скупы і хітры кулак. Парабкі працавалі на яго ад цямна да цямна. А карміў ён іх толькі адзін раз у дзень.

Вось як гэта было. Пасадзіць кулак парабка снедаць. А снедання дасць з камарыны нос. Паснедае парабак і нават не пачуе — было што ў роце ці не. Тады кулак пытаецца ў яго:

— Можа, паабедаеш заадно? Бо няма чаго табе даваць у торбу.

— Добра, — згаджаецца парабак, — давай і абед.

З’есць парабак і абед, а кулак зноў пытаецца:

— То, можа, ужо і павячэраеш адным заходам? Як вернешся з работы, не трэба будзе час траціць на вячэру — хутчэй спаць ляжаш.

— Давай і вячэру, — кажа галодны парабак.

З’есць парабак і вячэру, а потым цэлы дзень працуе і не еўшы спаць кладзецца.

Шмат перабыло ў скупога кулака парабкаў. Больш тыдня ніхто не мог вытрымаць такога жыцця.

Ды вось знайшоўся адзін парабак, які перахітрыў кулака.

Паснедаў ён, паабедаў, павячэраў ды пытаецца:

— Дзе тут, гаспадар, у вас можна спаць легчы?

— Як гэта спаць? — здзівіўся кулак. — А на работу хто пойдзе?

— Здурнеў ты, гаспадар, ці што? — адказаў парабак. — Дзе ты бачыў, каб пасля вячэры добрыя людзі на работу ішлі? Павячэраўшы, трэба спаць класціся.

І парабак разлёгся на канапе ды моцна захроп.








Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100