сказки онлайн
былины
Сказки Былины
О сайте
Новости
Сказки
Былины
Скачать сказки





Сказка "Паганы пан"


Жыў-быў пан, ды такі паганы, што слова яму не скажы — засячэ розгамі. Доўга ён так з людзей здзекаваўся. Ніхто яму нічога не мог зрабіць.

Ды недарэмна прыказка кажа: да пары збан ваду носіць.

Прыйшоў канец і таму пану. Вось як яно было.

Жылі ў адной з панскіх вёсак тры неразлучныя сябры — дужыя ды смелыя дзецюкі. Згаварыліся яны адплаціць пану за здзекі з людзей. І пачалі цікаваць за ім.

Даведаліся хлопцы, што пан любіць у лес ездзіць на пагулянку — свежым паветрам падыхаць.

Пайшлі яны аднойчы ў лес, стаіліся за дрэвамі недалёка ад дарогі, чакаюць.

Ці доўга чакалі, ці нядоўга, раптам бачаць: коціцца па лясной дарозе павозка, а ў ёй пан сядзіць, сам канём кіруе.

Пад’ехаў пан блізка.

— Стой паганец! — крыкнулі хлопцы пану.

Пан так і аслупянў ад нечаканасці.

Падхапілі хлопцы пана, завялі ў лес ды прывязалі да дрэва.

Стаіць пан, дрыжыць, а потым пытаецца ў хлапцоў:

— Хто вы такія? Як вас завуць?

Адзін кажа:

— Мяне завуць Няруш.

Другі кажа:

— Мяне — Нечапай.

А трэці:

— А мяне — Якая Табе Справа!

Адказалі яму так хлопцы і пайшлі дахаты.

Ішоў назаўтра каля таго дрэва ляснік. Убачыў пана і пытаецца:

— Хто гэта, пане, цябе прывязаў?

— Няруш, Нечапай, Якая Табе Справа! — закрычаў разгневаны пан.

Плюнуў ляснік і пайшоў сваёю дарогаю.

Белорусские сказки
© Nameka.net Сказки | Былины | О сайте Rambler's Top100